Скланенне
колькасных і парадкавых лічэбнікаў
Скланенне колькасных лічэбнікаў характарызуецца разнастайнасцю. Адны з іх
маюць адметныя склонавыя канчаткі, другія скланяюцца як назоўнікі, трэція – як
прыметінкі, некаторыя лічэбнікі скланяюцца як займеннікі, асобныя ва ўсіх
склонах маюць адну і тую ж форму.
Лічэбнік адзін (адна, адно, адны)
скланяецца як прыметнік.
Адзіночны лік |
Множны лік |
||
Мужчынскі род |
Жаночы род |
Ніякі род |
|
адзін |
адна |
адно |
адны |
аднаго |
адну |
аднаго |
адных |
аднаму |
адной (аднае) |
аднаму |
адным |
адзін (з неадушаўлёным назоўнікам) аднаго (з адушаўлёным назоўнікам) |
адну |
адзін (з неадушаўлёным назоўнікам) аднаго (з адушаўлёным назоўнікам) |
адны (з неадушаўлёным назоўнікам) адных (з адушаўлёным назоўнікам) |
адным |
адной |
адным |
аднымі |
пры адным |
пры адной |
пры адным |
пры адных |
Уласнаколькасныя
лічэбнікі два, дзве, а таксама
зборныя абодва, абедзве захоўваюць
родавыя адрозненні ва ўсіх склонах.
Н. |
два |
дзве |
абодва |
абедзве |
Р. |
двух |
дзвюх |
абодвух |
абедзвюх |
Д. |
двум |
дзвюм |
абодвум |
абедзвюм |
В. |
два (з неадушаўлёным назоўнікам) двух (з адушаўлёным назоўнікам) |
дзве (з неадушаўлёным назоўнікам) дзвюх (з адушаўлёным назоўнікам) |
абодва (з
неадушаўлёным назоўнікам) абодвух (з адушаўлёным назоўнікам) |
абедзве (з неадушаўлёным назоўнікам) абедзвюх (з
адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
двума |
дзвюма |
абодвума |
абедзвюма |
М. |
пры двух |
пры дзвюх |
пры абодвух |
пры абедзвюх |
Націск у
лічэбніках абодва, абедзве заўсёды
прыпадае на другі склад.
Лічэбнікі тры, чатыры маюць своеасаблівыя
склонавыя канчаткі, якія нагадваюць канчаткі прыметнікаў у множным ліку. У
творным склоне яны захавалі форму былога парнага ліку на -ма.
Н. |
тры |
чатыры |
Р. |
трох |
чатырох |
Д. |
тром |
чатыром |
В. |
тры (з
неадушаўлёным назоўнікам) трох (з адушаўлёным
назоўнікам) |
чатыры (з
неадушаўлёным назоўнікам) чатырох (з адушаўлёным
назоўнікам) |
Т. |
трыма |
чатырма |
М. |
пры трох |
пры чатырох |
Лічэбнікі пяць – дзесяць, адзінаццаць – дваццаць,
трыццаць скланяюцца як назоўнікі ІІІ скланення тыпу здольнасць, масць.
Н. |
пяць |
сем |
трынаццаць |
дваццаць |
трыццаць |
Р. |
пяці |
сямі |
трынаццаці |
дваццаці |
трыццаці |
Д. |
пяці |
сямі |
трынаццаці |
дваццаці |
трыццаці |
В. |
пяць |
сем |
трынаццаць |
дваццаць |
трыццаць |
Т. |
пяццю |
сямю |
трынаццаццю |
дваццаццю |
трыццаццю |
М. |
пры пяці |
пры сямі |
пры трынаццаці |
пры дваццаці |
пры трыццаці |
У форме творнага
склону ў гэтых лічэбніках гук [ц] у інтэрвакальным
становішчы падаўжаецца. У лічэбніках адзінаццаць
– дзевятнаццаць ва ўсіх склонавых формах націск прыпадае на склад -на-: шаснáццаць, шаснáццаці, шаснáццаці, шаснáццаць, шаснáццаццю, пры
шаснáццаці.
Лічэбнікі сорак,
сто, дзевяноста – гэта былыя назоўнікі, якія страцілі ў асноўным
склонавыя формы. Лічэбнікі сорак, сто
маюць толькі дзве склонавыя формы (у назоўным і вінавальным склонах – сорак, сто, ва ўсіх астатніх – сарака, ста). Лічэбнік дзевяноста захоўвае сваю форму ва ўсіх
склонах.
Пры скланенні лічэбнікаў пяцьдзясят, шэсцьдзясят, семдзесят, восемдзясят змяняюцца абедзве
часткі.
пяцьдзясят |
шэсцьдзясят |
семдзесят |
восемдзясят |
пяцідзесяці |
шасцідзесяці |
сямідзесяці |
васьмідзесяці |
пяцідзесяці |
шасцідзесяцм |
сямідзесяці |
васьмідзесяці |
пяцьдзясят |
шэсцьдзясят |
семдзесят |
восемдзясят |
пяццюдзесяццю |
шасцюдзесяццю |
сямюдзесяццю |
васьмюдзесяццю |
пры пяцідзесяці |
пры шасцідзесяці |
пры сямідзесяці |
пры васьмідзесяці |
У складаных лічэбніках дзвесце, трыста, чатырыста, пяцьсот, шэсцьсот, семсот, восемсот,
дзевяцьсот па склонах змяняюцца дзве часткі. Пры скланенні лічэбніка дзвесце першы кампанент захоўвае форму
жаночага роду толькі ў назоўным і вінавальным склонах, у астатніх склонах
прымае форму мужчынскага роду. Другі кампанент – лічэбнік сто – мае адрозныя канчаткі
ад тых, што пры скланенні яго як самастойнага лічэбніка, назвы ліку сто.
Н. |
дзвесце |
чатырыста |
дзевяцьсот |
Р. |
двухсот |
чатырохсот |
дзевяцісот |
Д. |
двумстам |
чатыромстам |
дзевяцістам |
В. |
дзвесце |
чатырыста |
дзевяцьсот |
Т. |
двумастамі |
чатырмастамі |
дзевяцістамі |
М. |
пры двухстах |
пры чатырохстах |
пры дзевяцістах |
Лічэбнік тысяча
скланяецца як назоўнік І скланення з асновай на шыпячы.
Н. |
тысяча |
тысячы |
Р. |
тысячы |
тысяч |
Д. |
тысячы |
тысячам |
В. |
тысячу |
тысячы |
Т. |
тысячай (тысяччу) |
тысячамі |
М. |
пры тысячы |
пры тысячах |
Лічэбнікі мільён,
мільярд, більён, трыльён, квадрыльён, квінтыльён, вігітыльён скланяюцца як
назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны.
Н. |
мільён |
мільёны |
мільярд |
мільярды |
Р. |
мільёна |
мільёнаў |
мільярда |
мільярдаў |
Д. |
мільёну |
мільёнам |
мільярду |
мільярдам |
В. |
мільён |
мільёны |
мільярд |
мільярды |
Т. |
мільёнам |
мільёнамі |
мільярдам |
мільярдамі |
М. |
пры мільёне |
пры мільёнах |
пры мільярдзе |
пры мільярдах |
Зборныя лічэбнікі двое, трое скланяюцца як займеннікі твае, мае.
Н. |
двое |
трое |
Р. |
дваіх |
траіх |
Д. |
дваім |
траім |
В. |
двое (з неадушаўлёным назоўнікам) дваіх (з адушаўлёным назоўнікам) |
трое (з неадушаўлёным назоўнікам) траіх (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
дваімі |
траімі |
М. |
пры дваіх |
траіх |
Зборныя лічэбнікі чацвёра,
пяцёра, шасцёра і г.д. скланяюцца як колькасны лічэбнік адзін у форме множнага ліку.
Н. |
чацвёра |
шасцёра |
сямёра |
Р. |
чацвярых |
шасцярых |
семярых |
Д. |
чацвярым |
шасцярым |
семярым |
В. |
чацвёра (з неадушаўлёным назоўнікам) чацвярых (з адушаўлёным назоўнікам) |
шасцёра (з неадушаўлёным назоўнікам) шасцярых (з адушаўлёным назоўнікам) |
сямёра (з неадушаўлёным назоўнікам) семярых (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
чацвярымі |
шасцярымі |
семярымі |
М. |
пры чацвярых |
пры шасцярых |
пры семярых |
У лічэбнікаў абодва
і абедзве пры скланенні першая
частка (або-, абе-) не скланяецца, а
другая змяняецца, як лічэбнік два, дзве.
Націск у лічэбніках абодва, абедзве
ва ўсіх склонавых формах прыпадае на другі склад.
Н. |
абодва |
абедзве |
Р. |
абодвух |
абедзвюх |
Д. |
абодвум |
абедзвюм |
В. |
абодва (з неадушаўлёным назоўнікам) абодвух (з адушаўлёным назоўнікам) |
абедзве (з неадушаўлёным назоўнікам) абедзвюх (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
абодвума |
абедзвюма |
М. |
пры абодвух |
пры абедзвюх |
Н. |
абое |
Р. |
абаіх |
Д. |
абаім |
В. |
абаіх |
Т. |
абаімі |
М. |
пры абаіх |
Пры скланенні дробавых
лічэбнікаў асобна скланяюцца дзве часткі. Лічнік змяняецца як колькасны
лічэбнік, назоўнік – як парадкавы.
Н. |
дзве трэція (метра) |
пяць сёмых (секунды) |
Р. |
дзвюх трэціх (метра) |
пяці сёмых (секунды) |
Д. |
дзвюм трэцім (метра) |
пяці сёмым (секунды) |
В. |
дзве трэція (метра) |
пяць сёмых (секунды) |
Т. |
дзвюма трэцімі (метра) |
пяццю сёмымі (секунды) |
М. |
пры дзвюх трэціх (метра) |
пры пяці сёмых (секунды) |
Пры скланенні дробавых лічэбнікаў, якія
абазначаюць цэлае і яго частку, змяняюцца ўсе часткі.
Н. |
дзве цэлыя пяць дзявятых |
трыццаць цэлых сем дзясятых |
Р. |
дзвюх цэлых пяці дзявятых |
трыццаці цэлых сямі
дзясятых |
Д. |
дзвюм цэлым пяці дзявятым |
трыццаці цэлым сямі
дзясятым |
В. |
дзве цэлыя пяць дзявятых |
трыццаць цэлых сем дзясятых |
Т. |
дзвюма цэлымі пяццю
дзявятымі |
трыццаццю цэлымі сямю
дзясятымі |
М. |
пры дзвюх цэлых пяці
дзявятых |
пры трыццаці цэлых сямі
дзясятых |
Лічэбнікі паўтара,
паўтары ва ўсіх склонах захоўваюць зыходную форму. Пры гэтых лічэбніках
назоўнікі ў назоўным, родным і вінавальным склонах ужываюцца ў адзіночным ліку,
у давальным, творным і месным – у форме множнага ліку.
Н. |
паўтары (тоны) |
паўтара (метра, вядра) |
Р. |
паўтары (тоны) |
паўтара (метра, вядра) |
Д. |
паўтары (тонам) |
паўтара (метрам, вёдрам) |
В. |
паўтары (тоны) |
паўтара (метра,вядра) |
Т. |
паўтары (тонамі) |
паўтара (метрамі,
вёдрамі) |
М. |
у паўтары (тонах) |
у паўтара (метрах,
вёдрах) |
Пры скланенні састаўных лічэбнікаў
змяняюцца ўсе словы, якія ўваходзяць у склад гэтых лічэбнікаў.
Н. |
дзвесце трыццаць восем |
пяць тысяч дзевяноста два |
Р. |
двухсот трыццаці васьмі |
пяці тысяч дзевяноста
двух |
Д. |
двумстам трыццаці васьмі |
пяці тысячам дзевяноста
двум |
В. |
дзвесце трыццаць восем |
пяць тысяч дзевяноста два |
Т. |
двумастамі трыццаццю
васьмю |
пяццю тысячамі дзевяноста
двума |
М. |
пры двухстах трыццаці
васьмі |
пры пяці тысячах
дзевяноста двух |
Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі з
адпаведнай асновай.
Н. |
сёмы |
пятая |
васьмідзясяты |
Р. |
сёмага |
пятай |
васьмідзясятага |
Д. |
сёмаму |
пятай |
васьмідзясятаму |
В. |
сёмы (з неадушаўлёным назоўнікам) сёмага (з адушаўлёным назоўнікам) |
пятую |
васьмідзясяты (з неадушаўлёным назоўнікам) васьмідзясятага (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
сёмым |
пятай |
васьмідзясятым |
М. |
пры сёмым |
пры пятай |
пры васьмідзясятым |
У
састаўных парадкавых лічэбніках змяняецца пры скланенні толькі апошняе слова.
Н. |
сямнаццаць тысяч трыста сорак восьмы |
Р. |
сямнаццаць тысяч трыста
сорак восьмага |
Д. |
сямнаццаць тысяч трыста
сорак восьмаму |
В. |
сямнаццаць тысяч трыста
сорак восьмы (з неадушаўлёным назоўнікам) сямнаццаць тысяч трыста
сорак восьмага (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
сямнаццаць тысяч трыста
сорак восьмым |
М. |
у
сямнаццаць тысяч трыста сорак восьмым |
У
парадкавых лічэбніках, якія заканчваюцца асновамі -тысячны,
-мільённы, -мільярдны, таксама
змяняецца толькі апошняе слова.
Н. |
шасцідзесяцімільённы, дзесяцітысячны |
Р. |
шасцідзесяцімільённага,
дзесяцітысячнага |
Д. |
шасцідзесяцімільённаму,
дзесяцітысячнаму |
В. |
шасцідзесяцімільённы,
дзесяцітысячны (з неадушаўлёным назоўнікам) шасцідзесяцімільённага,
дзесяцітысячнага (з адушаўлёным назоўнікам) |
Т. |
шасцідзесяцімільённым,
дзесяцітысячным |
М. |
пры
шасцідзесяцімільённым, дзесяцітысячным |
Тэст
па
тэме “ Займеннік”
10 клас
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць
займеннік сабе:
1)
Усім
сябрам ты не дагодзіш, а толькі сам … нашкодзіш.
2)
Поплаў
краскамі прыбраўся яркімі, кліча ў госці да … здалёк.
3)
Лес,
што акружае вёску, сам па … невялікі, але надзвычай густы.
4)
Чаго
… не жадаеш, таго і другому не зыч.
5)
Сам
ад … не пабяжыш упрочкі, … самога цяжка перагнаць.
А2. Адзначце сказы з памылкай ва ўжыванні або
напісанні займенніка:
1)
Сусед Васіля, калі ён параўняўся з ім, адразу
загаварыў.
2)
Сапраўднаму
рыбаку не трэба тое, што само даецца ў рукі.
3)
З
усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал яе высяцца сосны-веліканы.
4)
Я
сёння бачыў тваяго бацьку.
5)
Побач
з домам быў сад. Ён пазіраў на вуліцу пяццю вокнамі.
А3. Адзначце радкі, дзе трэба ўставіць займеннік цябе.
1)
сустрэў
… на вуліцы, 2)
гляджу … ў вочы,
3) мы ўдзячны …, 4) быў у
… ў гасцях,
5) дазволь пасядзець каля … .
А4. Адзначце сказы, дзе правільна ўжыты і запісаны
займеннікі.
1)
Вецер
даносіў галасы людзей, якія выходзілі з клуба.
2)
Бацька
папрасіў, каб сын прынёс свае кнігі.
3)
Аказалася,
што дзяўчына жыве ў нашэм доме.
4)
На
ўсходзе Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра,
плошча якога – трынаццаць квадратных кіламетраў.
5)
Памыйце
рукі і ягады і пачынайце іх есці.
А5. Адзначце сказы, дзе на месцы пропуску трэба ўжыць
займеннік нехта.
1)
…
наперад не знае, што каго чакае.
2)
“Ой,
цябе баіцца…!” – голасна адазвалася Марына.
3)
“Нічога не відаць. Але … ўсё ж павінен
прыйсці”, - меркаваў Віталь.
4)
З
нас … нахлебнікам прыроды не жадае быць.
5)
Хтось
палюе на сініцу, … ловіць жураўля.
А6. Адзначце сказы з правільным ужываннем займеннікаў.
1)
Няхай
сабе спытае кожны, ці пасадзіў ён дрэва ў жыцці.
2)
Хто-небудзь
з выпускнікоў тых гадоў на сустрэчу прыехаў.
3)
Я
табе не раз прапаноўваў перасяліцца ў наш край.
4)
Мы
цябе шануем і моцна любім, родная матуля.
5)
Калі
народ сабе не паважае, не будуць паважаць яго іншыя народы.
А7. Адзначце сказы з памылковым ужываннем займеннікаў.
1)
Дзед
Талаш убачыў ваўка, але ён яго не спалохаўся.
2)
Маці
паклікала мяне і папрасіла наліць сабе кавы.
3)
Сёй-той
з хлопцаў час ад часу пазіраў у бок Марынкі.
4)
У
кожнага чалавека свой характар, сваё жыццё, і да яго трэба ўмець падысці.
5)
Сумна
хлопчыку. Няма з кім пагуляць, няма да
каго схадзіць у госці, нават пагаварыць няма з кім.
А8. Адзначце сказы, дзе на месцы пропускаў трэба ўжыць
займеннік самая, самы.
1)
Царква
стаяла пры … вёсцы.
2)
У
… вёсцы немцаў не было, але ў бліжэйшым лесе, казалі людзі, іх пахавалася
нямала.
3)
Нават
… малога, нязначнага павеву ветру не адчувалася ў лесе.
4)
Я
атрымаў дазвол ад … дырэктара.
5)
Каля
… берага б΄е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой.
В1. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні займенніка. Запішыце
займеннік, які трэба ўжыць у сказе.
1)
Я
чую, як нехта гаворыць.
2)
У
каго-небудзь ёсць запалкі?
3)
Купі
мне што-небудзь у буфеце.
4)
Давай
паглядзім які-небудзь фільм.
5)
Хтосьці,
дапамажыце!
Комментариев нет:
Отправить комментарий