мова 8














Сказы з адасобленымі членамі:
будова, значэнне, ужыванне

👉👉Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні



👉👉Сказы з адасобленымі прыдаткамі, знакі прыпынку




👉👉Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку




👉👉Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, знакі прыпынку




👉👉Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі, іх інтанаванне, знакі прыпынку







Стылі маўлення



Стыль
Навуковы (кніжны стыль)
Сфера выкарыстання
Сфера навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых прац, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах)
Функцыя стылю
Доказны выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне навуковай інфармацыі; актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача)
Жанры
пісьмовая
форма
  1. Уласна навуковы – манаграфіі, дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты, навуковыя даклады.
  2. Навукова-папулярны – навукова-папулярны нарыс, публікацыі ў газетах і часопісах на навуковыя тэмы.
  3. Навукова-вучэбны – падручнік, даведнік, вучэбны дапаможнік, лекцыя, даклад, канспект, курсавая работа.
  4. Навукова-тэхнічны справаздача, тэхнічнае апісанне, праектная дакументацыя.
  5. Навукова-інфарматыўны – анатацыя, рэферат, тэзісы, водзыў, рэцэнзія.
  6. Навукова-даведачны – слоўнік, даведнік, каталог.
вусная форма
Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя паведамленні)
Стылёвыя адзнакі
на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні
Вызначальныя рысы – абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць, аб’ектыўнасць.
на лексіка- фразеала- гічным узроўні
Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў; аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і з пераносным значэннем
на марфа- лагічным узроўні
Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў; частае ўжыванне формаў роднага склону; абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме 1-й асобы адз, ліку
на сінтак-
січным
узроўні
Ужыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі); ужыванне прыслоўяў, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў; шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў.

Стыль
Публіцыстычны (кніжны стыль)
Сфера выкарыстання
Абслугоўвае сферу грамадскіх адносін (выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах, на радыё і тэлебачанні); адрасуецца шырокім масам.
Функцыя стылю
Паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытачоў (слухачоў) з мэтай выклікаць у іх адпаведнае стаўленне да інфармацыі.
Жанры
пісьмовая
форма
Артыкул, нататка, рэпартаж, інтэрв’ю, карэспандэнцыя, рэцэнзія, агляд, нарыс, эсэ, фельетон, памфлет, замалёўка.
вусная форма
Публічнае інфармацыйнае выступленне, прамова на сходзе (мітынгу) на грамадска-палітычныя тэмы.
Стылёвыя адзнакі
на сэнсава- камуніка- тыўным узроўні
Арганічнае спалучэнне лагічна-абстрактнай (навуковай) і эмацыянальна-вобразнай (мастацкай) формаў адлюстравання рэчаіснасці; аператыўнасць і дакладнасць інфармацыі; лагічнасць доказаў; эмацыянальнасць, выразнасць, ацэначнасць, даступнасць, вобразнасць, экспрэсіўнасць, пабуджальнасць; пафаснасць і ўзнёсласць мовы.
на лексіка- фразеала- гічным узроўні
Вялікая колькасць абстрактнай лексікі і лексікі грамадска-палітычнага характару; наяўнасць стандартных устойлівых выразаў; арганічнае спалучэнне грамадска-палітычнай тэрміналогіі і моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў (эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі – эпітэтаў, метафар, перыфразаў, гіпербал і інш.); шырокае выкарыстанне ацэначнай лексікі.
на марфа- лагічным узроўні
Шырокае ўжыванне назоўнікаў у форме роднага склону; адсутнасць выказніка-дзеяслова; ужыванне інфінітываў у ролі галоўных членаў сказа, ужыванне дзеясловаў у форме загаднага ладу; выкарыстанне часціц, выклічнікаў.
на сінтак-
січным
узроўні
Пашырэнне спалучальнасці слоў; выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый; чаргаванне поўных і няпоўных сказаў; шырокае выкарыстанне канструкцый для выражэння эмацыйнасці (сказаў з інверсіяй, рытарычных пытанняў, паўтораў, сказаў-зваротаў, заклікаў); наяўнасць падагульнення, высноваў


Стыль
Афіцыйна-справавы (кніжны стыль)
Сфера выкарыстання
Афіцыйныя службовыя адносіны, адміністрацыйна-прававыя ўзаемаадносіны, дыпмаматычныя адносіны
Функцыя стылю
Паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай, у рэгламентацыі правоў, правіл, дзеянняў.
Жанры
пісьмовая
форма
У справаводстве – заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць, справаздача, пратакол, акт, характарыстыка.
У галіне права і правазнаўства – закон, пастанова, указ, статут.
У дыпламатыі – пагадненне, нота, камюніке, мемарандум
вусная форма
Стылёвыя адзнакі
на сэнсава- камуніка- тыўным
узроўні
Афіцыйнасць, аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць, гранічная канкрэтнасць; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання; адназначнасць фармулёвак; неасабовы характар выказвання; адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці; стандартнае размяшчэнне матэрыялу.
на лексіка- фразеала- гічным
узроўні
Асаблівая афіцыйнасць афарбоўкі (своеасаблівая кніжная лексіка, вялікая колькасць тэрмінаў для абазначэння розных юрыдычных паняццяў, дакументаў, назваў асоб); вялікая колькасць канцылярскіх штампаў; ужыванне дзеясловаў з загадным значэннем; адсутнасць слоў з пераносным значэннем і вобразных сродкаў мовы
на марфа- лагічным узроўні
Шырокае выкарыстанне іменных часцін мовы (аддзеяслоўных назоўнікаў), складаных адыменных прыназоўнікаў; пашыранасць інфінітываў; ужыванне пры інфінітыве слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца, ужыванне састаўных злучнікаў.
на сінтак-
січным
узроўні
Выкарыстанне словазлучэнняў стандартнай будовы; пашыранасць дзеяслоўных словазлучэнняў замест асобных дзеясловаў; выкарыстанне простых двухсастаўных сказаў з прамым парадкам слоў; ужыванне складаназлучаных і складаназалежных сказаў для адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін; шырокае выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных сказаў са значэннем загаду, прадпісання, неабходнасці.

Стыль
Мастацкі (кніжны стыль)
Сфера выкарыстання
Духоўная сфера жыцця грамадства
Функцыя стылю
Камунікатыўная функцыя – перадача пэўнага зместу; эстэтычная функцыя – уздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы
Жанры
пісьмовая
форма
У паэзіі – паэма, балада, верш, санет, актава, трыялет;
у мастацкай прозе – аповесць, апавяданне, раман;
у драматургіі – п’еса, камедыя, трагедыя.
вусная форма
Пастаноўкі ў тэатрах, мастацкія фільмы
Стылёвыя адзнакі
на сэнсава- камуніка- тыўным
узроўні
Спалучэнне элементаў усіх стыляў;
многагалоссе
(спалучэнне мовы аўтара і мовы персанажаў)
на лексіка- фразеала- гічным
узроўні
Лексіка ўсіх стыляў, паэтычныя і народна-паэтычныя словы; вобразнасць, эмацыянапьнасць, экспрэсіўнасць (шырокае выкарыстанне сінтаксічна-стылістычных фігур, да якіх адносяцца анафара, эпіфара, ашытэза, аксюмарон і інш.); наяўнасць вобразных моўна-выяўленчых сродкаў, да якіх адносяцца тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, увасабленне, адухаўленне), прыказкі, прымаўкі, пісьменніцкія неалагізмы і аказіяналізмы
на марфа- лагічным узроўні
Спалучэнне элементаў усіх стыляў
на сінтак-
січным
узроўні
Спалучэнне элементаў усіх стыляў


Тыпы і стылі маўлення




Самастойныя і службовыя часціны мовы




 “Службовыя часціны мовы: прыназоўнік, злучнік, часціца. Выклічнік. Не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы”

Службовыя часціны мовы прыназоўнік, злучнік, часціца – не маюць самастойнага лексічнага значэння. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і не з’яўляюцца членамі сказа (але могуць уваходзіць у іх састаў).
Адметнае становішча ў сістэме часцін мовы займаюць выклічнікі. Яны не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы, бо выражаюць нашы пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх.
Прыназоўнік як часціна мовы
Прыназоўнікамі называюцца такія службовыя словы, якія ўдакладняюць і дыферэнцыруюць значэнне ўскосных склонаў назоўнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў. Асноўная функцыя прыназоўнікаў – выражаць сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў сказе, а некаторыя прыназоўнікі служаць для ўтварэння форм склонаў. Граматычнай асаблівасцю прыназоўнікаў з’яўляецца іх нязменнасць, не маюць яны свайго лексічнага значэння і набываюць яго толькі ў злучэнні са знамянальнымі словамі. Таму яны не ўжываюцца асобна ад знамяняльных слоў. Толькі ў спалучэнні з іменем або дзеясловам, які пры дапамозе прыназоўніка кіруе іменем, прыназоўнікі выражаюць пэўнае граматычнае значэнне. Адзін і той жа прыназоўнік у залежнасці ад кантэксту можа выражаць розныя значэнні, напрыклад, прыназоўнік да: прасторавае: рухацца да берага; часавае: працаваць да вечара; аб’ектнае: звярнуцца да бацькі; меры і ступені: знаёмы да болю; мэты: рыхтавацца да ад’езду.
Асаблівасці ўжывання некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове
Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных кампанентаў словазлучэнняў абумоўліваюцца фактам асобнага развіцця моў, нават роднасных, у тым ліку беларускай і рускай, семантыкай дзеясловаў, якія кіруюць прыназоўнікава-іменным спалучэннем.
1. Пры дзеясловах са значэннем руху (ісці, бегчы, плыць, ехаць) і волевыяўлення (выправіць, паслаць, прыслаць) мэтавае значэнне выражаецца прыназоўнікамі па, у з вінавальным склонам: пайсці па грыбы (у грыбы), паслаць па доктара, пайсці па ваду.
2. Дзеясловы, што выражаюць пачуцці жалю, гора, смутку (сумаваць, плакаць, бедаваць, тужыць) кіруюць спалучэннем прыназоўніка па з месным склонам: сумаваць па родных, бедаваць па маме, тужыць па сыне.
3. Прыназоўнік па з месным склонам множнага ліку імені ўжываецца ў беларускай мове для выражэння амаль усіх значэнняў: хадзіць па родных мясцінах, ударыць па руках, біць па кустах з кулямёта.
4. Пры дзеясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні (смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб’ектных адносін ужываецца прыназоўнік з з родным склонам назоўніка (займенніка): смяяцца з яе, здзекавацца з дзіцяці.
5. Дзеяслоў жаніцца (ажаніцца) патрабуе формы творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніцца з добрай дзяўчынай, ажаніць з Ленай.
6. Дзеясловы хварэць, захварэць, перахварэць і прыметнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з вінавальным склонам назоўніка з прыназоўнікам на: хварэць на тыф, хворы на сухоты.
7. Пры вызначэнні адлегласці ў беларускай мове ўжываецца словазлучэнне з прыназоўнікам за: жыць за тры вярсты ад горада, ісці за пятнаццаць крокаў ад мяне.
8. У словазлучэннях са значэннем “знаходзіцца блізка каля чаго (каго) – небудзь” у беларускай мове залежны кампанент ужываецца ў форме роднага склону з прыназоўнікам ля (каля): сядзець каля акна, стаяць ля варот.
Правапіс прыназоўнікаў
1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над, з-над, з-па-за, з-па-над пішуцца праз дэфіс: за-за перагародкі, з-за вучобы, з-пад стала, па-за лесам, з-па-за ўзгоркаў, з-па-над Нёмана.
2. Невытворны прыназоўнік з перад словамі са збегам зычных з, ж, м, с, ш ужываецца ў варыянце са: са злосцю, са жменю, са мной, са спазненнем, са школы.
3. Прыназоўнік у перад пачатковым ў выступае ў варыянце ва: ва ўстанове, ва ўзросце.
4. Прыназоўнікі аб, перад, над у становішчы перад займеннікавымі формамі мне, мной ужываюцца ў варыянтах аба, нада, перада: аба мне, нада мной, перада мной.
5. Састаўныя прыназоўнікі, утвораныя ад назоўнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў з прыназоўнікамі, пішуцца як два ці некалькі асобных слоў: у бок, у залежнасці ад, у напрамку да, збоку ад, побач з, нягледзячы на, пачынаючы з, гаворачы аб: · Жанчына накіравалася у бок лесу. (Я. Колас) · У напрамку да лесу рухалася калона аўтамашын. (В. Быкаў) · Нягледзячы на дождж, мы пайшлі ў грыбы. · Побач з аўтавакзалам знаходзіцца гасцініца.
6. Прыназоўнікі аб, ад, над, пад, перад, з, без, праз, цераз пішуцца з літарамі б, д, з незалежна ад вымаўлення: ад страху, ад ракі; пад снегам, пад лесам; без сумнення, без дажджу; праз сполах, праз зубы.
Часціца як часціна мовы
Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова. (пайшоў - пайшоў бы).  Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не назы-ваюць прадметаў і з’яў рэчаіснасці, не з’яўляюцца членам сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастоўных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы.
Разрады часціц па значэнні:
  1. семантычныя - выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, якія трэба падкрэсліць у выказванні, падзяляюцца на:
указальныя - вось, вунь, гэта, указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу
вылучальна-абмежавальныя - тольці, хоць, хаця б, выключна, ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне
азначальна-ўдакладняльныя - проста, акурат, менавіта, амаль, удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні.
  1. мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца, падзяляюцца на:
сцвярджальныя часціцы - так, але, ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні,
адмоўныя часціцы - не, ні, служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет,
пытальныя часціцы - ці? хіба? няўжо?, выражаюць пытанне,
пабуджальныя часціцы - ну, ану, дай, няхай, давай (давайце).
  1. эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання, падзяляюцца на:
клічныя часціцы - што за, як, найчасцей выражаюць захапленне, радасць,
узмацняльныя часціцы - аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш., узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа.
  1. да формаўтваральных часціц адносяцца:
часціца бы (б), якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу,
часціцы няхай (хай), давай (давайце), якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу,
часціцы няхай (хай), давай (давайце) маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.
Злучнік як часціна мовы
Злучнік – службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў і паказвае на адносіны паміж імі. Напрыклад: Дождж ідзе праменісты і дробны, і пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) У сказе злучнік і злучае аднародныя члены сказа (праменісты і дробны), а таксама часткі складаназлучанага сказа, паказваючы на іх раўнапраўнасць.
Паводле п а х о д ж а н н я злучнікі падзяляюцаа на невытворныя і вытворныя. Н е в ы т в о р н ы я злучнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя: а,і,ды,але,бо і інш. В ы т в о р н ы я злучнікі паходзяць з іншых часцін мовы – адносных займеннікаў і прыяслоўяў ці спалучэння слоў розных часцін мовы: што, таму, як, калі, таму што, пасля таго як, нягледзячы на тое што і інш.
Паводле саставу злучнікі бываюць простыя і састаўныя.
П р о с т ы я злучнікі –гэта аднаслоўныя (а, але, ды, каб), с а с т а ў н ы я- складаюцца з некалькіх слоў (таму што, для таго каб, тым часам як).
Паводле ў ж ы в а н н я злучнікі бываюць адзіночныя, паўторныя і парныя. А д з і н о ч н ы я злучнікі не паўтараюцца пры членах сказа ці частках складанага сказа, яны ўжыты адзін раз, п а ў т о р н ы я ўжываюцца некалькі разоў: Тут пад кожным курганам і каменем –ці быліна, ці казка чароўная. (Бур.) П а р н ы я злучнікі складаюцца з дзвюх частак, адна з іх адносіцца да аднаго члена сказа ці часткі складанага сказа, другая –да іншага: не толькі…, але і …, калі…, то …, як…так і …: У майстэрні з цікавасцю выконвалі заданні майстра як хлопчыкі, так і дзяўчынкі.
Па граматычнай ролі і выражаных з іх дапамогай адносінах злучнікі падзяляюцца на злучальныя (і,а,але і інш.) і падпарадкавальныя (што, калі, як, таму што і інш.). Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапрўных адзінак – аднародных членаў сказа і частак складаназлучаных сказаў. Напрыклад, у сказе Граў Сымонка, а дзед слухаў і ківаў у такт яму. (К-с) злучнік і звязвае аднародныя выказнікі (слухаў і ківаў), злучнік а аб’ядноўвае ў адно цэлае часткі складаназлучанага сказа.
Злучальныя злучнікі, звязваючы сінтаксічныя адзінкі, паказваюць на розныя сэнсавыя адносіны паміж імі. З улікам гэтых адносін злучальныя злучнікі падзяляюцца на тры группы:
  1. с п а л у ч а л ь н ы я – злучнікі (яны паказваюць на пералічэнне, адначасовае існаванне фактаў, з’яў,: і, ды (са значэннем і) як…так і, ні…ні. Зоркі гараць у вадзе і вачах, і ёсць для надзеі прычына. (Панч.);
  2. с у п а с т а ўл я л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на неадпаведнасць ці супрацьпастаўленне з’яў, фактаў): а, але, ды (са значэннем але), аднак, затое, не толькі…але. Свет ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. (Прык.) Месяц свеціць, ды не грэе. (Прык.);
  3. р а з м е р к а в а л ь н ы я злучнікі (яны паказваюць на чаргаванне з’яў, фактаў ці на рэальнасць аднаго з іх: або, ці, або…або, ці…ці, не то…не то, ці то…ці то. То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару. (Пасл.) Ці то птушкі пяюць, ці то пераліваюцца, журчаць ручаі пад вузлаватым карэннем соснаўю (Лыньк.)
Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных адзінак – частак складаназалежнага сказа, паказваючы на залежнасць даданай часткі ад галоўнай. Напрыклад: Каб паслухаць прыроду жывую, рана-рана ўстаю на зары. (Бял.)
Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны паміж даданаю і галоўнаю часткамі: тлумачальныя, прычынныя, часу, умовы, мэты, параўнання, выніку. З улікам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на: 1) тлумачальныя: што, як, чым і інш.; 2) прычынныя: бо, таму што, з прычыны таго што, з-за тога што, па прычыне таго што і інш.; 3) часавыя: калі, як, пакуль, з таго часу як, ледзь, чуць, як толькі і інш.; 4) умоўныя: калі, калі б, каб, як, як бы, раз і інш.; 5) мэтавыя: каб, для (дзеля) таго каб, з тым каб, абы; 6) уступальныя: хоць, хоць бы, нягледзячы на тое што, няхай, хай і інш.; 7) параўнальныя; як, чым, што, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам і інш.; 8) выніковыя: так што, то, дык.
Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы
Часціца-прыстаўка не- (ня-) пішацца р а з а м:
  1. Калі слова без часціцы не- (ня-) не ўжываецца: нядзеля, недахоп, ненавідзець, непакоіць, непахісны.
  2. З назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі часціца не- (ня-) надае слову новае, супрацьлеглае значэнне; такое слова можна замяніць сінонімам без не-(ня-): няшчасце (бяда), нешырокі (вузкі), нялёгкі (цяжкі), невысока (нізка), нямала (шмат).
  3. З поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх няма паясняльных слоў і супрацьпастаўлення: неабмалочанае жыта, незасеянае поле, непрачытаная кніга, няскошаная трава, нявыкарыстаныя рэзервы.
  4. З прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі, да якіх адносяцца паясняльныя словы вельмі, зусім, амаль, выключна, часткова, у вышэйшай ступені: вельмі неўраджайны год, амаль неўласцівы, зусім невыразна, у вышэйшай ступені непрадуманае рашэнне.
  5. З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі, калі на не падае націск: нехта, нешта, некалі, недзе, некуды.
  6. У дзеясловах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недаацэньваць, недамерваць, недаважваць, недавыканаць, недаядаць. Дзеясловы з прыстаўкай неда- трэба адрозніваць ад дзеясловаў з прыстаўкай да-, перад якімі стаіць адмоўе не: такія дзеясловы абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не дачытаць кнігі, не дапісаць ліста.
Часціна не пішацца а с о б н а:
  1. Ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў, кароткіх дзеепрыметнікаў: не ездзіў, не гаварыла, не пытаючы, не апранаючы, поле не засеяна, кніга не прачытана.
  2. Ад поўных дзеепрыметнікаў, пры якіх ёсць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: не засеянае вясною поле; не прачытаная да канца кніга; не скошаная, а толькі збітая трава.
  3. Ад назоўнікаў, прыметнікаў і прыслоўяў, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не праўда,а хлусня; не шырокая рака, а вузкая рэчка; на дварэ не цёпла, а холадна.
  4. Ад лічэбнікаў, узмацняльных прыслоўяў, злучнікаў, прыназоўнікаў, часціц: не шэсць, не вельмі, не зусім, не з табой, не толькі, не то… не то.
  5. Ад усіх слоў, напісаных праз злучок: не па-беларуску, не па-мойму, не светла-зялёны колер.
  6. Ад безасабова-прэдыкатыўных слоў: не трэба, не варта, не шкада, але нельга, няможна.
  7. Ад формы вышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў: Вада ў возеры не вышэйшая, чым у рэчцы. Яна працавала не горш за яго.
  8. Калі не ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў: далёка не, зусім не, ніколі не, нічуць не.
Выклічнік
В ы к л і ч н і к— часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы, што выражаюць розныя эмоцыі, пабуджэнні, заклікі, але не называюць іх: эх, ах, ай-яй-яй, дзякуй, біс, ура, айда і інш.
Выклічнікі ў адрозненне ад паўназначных слоў не маюць лексічнага значэння. Яны з'яўляюцца толькі сігналамі эмоцый, пабуджэнняў, заклікаў, сродкамі выражэння пэўных пачуццяў і волевыяўленняў. Значэнне выклічніка канкрэтызуецца зместам і інтанацыяй выказвання: Эх, луг шырокі! Як жывы, ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма. (К-с) Гэй! па хатах усе! (Μ. Л.) У першым сказе выклічнік эх выражае радасць, захапленне, а выклічнік гэй у другім сказе — загад, пабуджэнне да дзеяння.
Выклічнік займае асобнае месца ў сістэме часцін мовы. Выклічнікі не адносяцца да самастойных часцін мовы, бо не маюць намінатыўнага значэння, г.зн. нічога не называюць, і не з'яўляюцца членамі сказа. Не ўключаюцца выклічнікі і ў групу службовых часцін мовы, бо не выконваюць у мове службовай ролі, як, напрыклад, злучнікі, якія паказваюць на сувязь сінтаксічных адзінак. Аднак выклічнікі маюць агульныя рысы з некаторымі службовымі словамі: яны не падзяляюцца на марфемы, не змяняюцца, не маюць граматычных катэгорый.
Выклічнікі сінтаксічна не звязаныя са сказам і выступаюць звычайна як ізаляваныя часткі сказа. Інтанацыйнае адасабленне выклічніка на пісьме перадаецца знакамі прыпынку — коскай ці клічнікам: О, колькі ў жыцці прашумела дажджоў над днямі юнацтва, над роднай хацінай і над каляінамі дальніх шляхоў! (М. Т.) Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Ляцім жа, браткі, э-эх, ляцім! Даганяй  не дагоніш. (М. Л.) Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знакпрыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Ой ты, мае сонца, як жа свеціш ясна! (Куп.)
Разрады выклічнікаў
Выклічнікі падзяляюцца на разрады з улікам іх паходжання і значэння. Паводле паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.
Невытворныявыклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, аи, эй, но, ну, гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.
Вытворныя выклічнікі суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У выклічнікі пераходзяць словы розных часцін мовы: а) назоўнікі: бацюхны, жах, божа; б) дзеясловы: годзе, дзякуй, выбачай, падумаеш; в) прыметнікі: здароў; г) прыслоўі: далоў, прэч; д) займеннікі: о-то-то, то-та; е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, вунь яно што, што за ліха, добры дзень, добры вечар, калі ласка.
Простыя вытворныя выклічнікі складаюцца з аднаго слова: божа, дзякуй, прэч, а састаўныя — з некалькіх: добры дзень, бывайце здаровы, што за ліха.
Паводле значэння выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.
Эмацыянальныя выклічнікі о, ох, ах, эх, ой, гм, дудкі, чорт вазьмі і інш. перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне, зачараванасць або, наадварот, незадавальненне, асуджэнне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, а таксама роздум, меркаванне і інш. Напрыклад: Эх, і будзе ж аб чым пагаварыць! (К-с) Ах, як доўга цягнецца дзенъ. (М. Л.)
Волевыяўленчыя (пабуджальныя) выклічнікі служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. Гэта можа быць:
а) просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне: гайда, стоп, ану, прэч, шабаш;
б) патрабаванне цішыні, увагі: тсс, алё (ало), ша;
в) просьба аб паратунку: каравул;
г) падзыванне ці адгон жывёл, птушак: гыля, кось-кось, дзю-дзю, аюсь, кыш і інш.
Выклічнікі э ты к е ту выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку, пажаданне, прабачэнне: добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, прывітанне, дабранач, усяго добрага, усяго найлепшага, бывайце здаровы, да пабачэння, калі ласка, дзякуй, выбачайце, даруйце, прабачце і інш.




Тэкст і яго асноўныя прыметы

 

"Праверка ведаў" 

Заданне:
1
1.
Тэкст – звязанае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму
лац.  textum  –  сувязь, злучэнне)  –  звязнае і адносна завершанае выказванне на
пэўную  тэму
лац.  textum  –  сувязь, злучэнне)  –  звязнае і адносна завершанае выказванне на
пэўную  тэму


2.
Сказы ў тэксце аб'яднаны сэнсава і граматычна


3.
Тэма тэксту – гэта  тое  галоўнае,  што  хоча  сказаць
аўтар  аб  прадмеце  маўлення. 


4.
Асноўная  думка  (ідэя)  тэксту  – гэта прадмет маўлення, тое, пра што гаворыцца ў тэксце.



5.
Асноўныя прыметы тэксту – гэта тэматычнае адзінства і завершанасць



6.
Існуе 6 відаў асноўных прымет тэксту



Комментариев нет:

Отправить комментарий