Стылі маўлення
Стыль
|
Навуковы (кніжны стыль)
|
|
Сфера
выкарыстання
|
Сфера
навукі, тэхнікі і навучання (гэта стыль навуковых прац, падручнікаў і лекцый
па навучальных дысцыплінах)
|
|
Функцыя
стылю
|
Доказны
выклад навуковай інфармацыі; тлумачэнне навуковай інфармацыі; актывізацыя
лагічнага мыслення чытача (слухача)
|
|
Жанры
|
пісьмовая
форма
|
|
вусная форма
|
Публічныя
выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі,
даклады, навуковыя паведамленні)
|
|
Стылёвыя
адзнакі
|
на
сэнсава- камуніка- тыўным узроўні
|
Вызначальныя
рысы – абагульненасць і адцягненасць, строгая лагічнасць і доказнасць; дакладнасць,
аб’ектыўнасць.
|
на
лексіка- фразеала- гічным узроўні
|
Шырокае
ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў;
аднароднасць лексікі і шматкратнае ўжыванне адных і тых жа слоў; шырокае
выкарыстанне абстрактнай лексікі; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для
абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і з
пераносным значэннем
|
|
на марфа-
лагічным узроўні
|
Шырокая
ўжывальнасць назоўнікаў; частае ўжыванне формаў роднага склону; абазначэнне
множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных
тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме 1-й
асобы адз, ліку
|
|
на сінтак-
січным
узроўні
|
Ужыванне
ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый (сказаў з аднароднымі
членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа
(дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі);
ужыванне прыслоўяў, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць
выказвання, састаўных злучнікаў; шырокае выкарыстанне спасылак на
навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных
абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў.
|
Стыль
|
Публіцыстычны (кніжны стыль)
|
|
Сфера
выкарыстання
|
Абслугоўвае
сферу грамадскіх адносін (выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры,
перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах, на радыё і
тэлебачанні); адрасуецца шырокім масам.
|
|
Функцыя
стылю
|
Паведамляць
навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць
грамадска-палітычныя пытанні, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытачоў (слухачоў)
з мэтай выклікаць у іх адпаведнае стаўленне да інфармацыі.
|
|
Жанры
|
пісьмовая
форма
|
Артыкул,
нататка, рэпартаж, інтэрв’ю, карэспандэнцыя, рэцэнзія, агляд, нарыс, эсэ,
фельетон, памфлет, замалёўка.
|
вусная форма
|
Публічнае
інфармацыйнае выступленне, прамова на сходзе (мітынгу) на
грамадска-палітычныя тэмы.
|
|
Стылёвыя
адзнакі
|
на
сэнсава- камуніка- тыўным узроўні
|
Арганічнае
спалучэнне лагічна-абстрактнай (навуковай) і эмацыянальна-вобразнай
(мастацкай) формаў адлюстравання рэчаіснасці; аператыўнасць і дакладнасць
інфармацыі; лагічнасць доказаў; эмацыянальнасць, выразнасць, ацэначнасць,
даступнасць, вобразнасць, экспрэсіўнасць, пабуджальнасць; пафаснасць і
ўзнёсласць мовы.
|
на
лексіка- фразеала- гічным узроўні
|
Вялікая
колькасць абстрактнай лексікі і лексікі грамадска-палітычнага характару;
наяўнасць стандартных устойлівых выразаў; арганічнае спалучэнне
грамадска-палітычнай тэрміналогіі і моўных сродкаў для выказвання настрою,
пачуццяў (эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі – эпітэтаў, метафар, перыфразаў,
гіпербал і інш.); шырокае выкарыстанне ацэначнай лексікі.
|
|
на марфа-
лагічным узроўні
|
Шырокае
ўжыванне назоўнікаў у форме роднага склону; адсутнасць выказніка-дзеяслова;
ужыванне інфінітываў у ролі галоўных членаў сказа, ужыванне дзеясловаў у
форме загаднага ладу; выкарыстанне часціц, выклічнікаў.
|
|
на сінтак-
січным
узроўні
|
Пашырэнне спалучальнасці
слоў; выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый; чаргаванне поўных і
няпоўных сказаў; шырокае выкарыстанне канструкцый для выражэння эмацыйнасці
(сказаў з інверсіяй, рытарычных пытанняў, паўтораў, сказаў-зваротаў,
заклікаў); наяўнасць падагульнення, высноваў
|
Стыль
|
Афіцыйна-справавы (кніжны стыль)
|
|
Сфера
выкарыстання
|
Афіцыйныя
службовыя адносіны, адміністрацыйна-прававыя ўзаемаадносіны, дыпмаматычныя
адносіны
|
|
Функцыя
стылю
|
Паведамленне,
канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах
паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай, у рэгламентацыі правоў,
правіл, дзеянняў.
|
|
Жанры
|
пісьмовая
форма
|
У
справаводстве – заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць,
справаздача, пратакол, акт, характарыстыка.
У галіне
права і правазнаўства – закон, пастанова, указ, статут.
У
дыпламатыі – пагадненне, нота, камюніке, мемарандум
|
вусная форма
|
–
|
|
Стылёвыя
адзнакі
|
на
сэнсава- камуніка- тыўным
узроўні
|
Афіцыйнасць,
аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць, гранічная
канкрэтнасць; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі,
сцверджання; адназначнасць фармулёвак; неасабовы характар выказвання;
адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці; стандартнае размяшчэнне
матэрыялу.
|
на
лексіка- фразеала- гічным
узроўні
|
Асаблівая
афіцыйнасць афарбоўкі (своеасаблівая кніжная лексіка, вялікая колькасць
тэрмінаў для абазначэння розных юрыдычных паняццяў, дакументаў, назваў асоб);
вялікая колькасць канцылярскіх штампаў; ужыванне дзеясловаў з загадным
значэннем; адсутнасць слоў з пераносным значэннем і вобразных сродкаў мовы
|
|
на марфа-
лагічным узроўні
|
Шырокае
выкарыстанне іменных часцін мовы (аддзеяслоўных назоўнікаў), складаных
адыменных прыназоўнікаў; пашыранасць інфінітываў; ужыванне пры інфінітыве
слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца, ужыванне састаўных
злучнікаў.
|
|
на сінтак-
січным
узроўні
|
Выкарыстанне
словазлучэнняў стандартнай будовы; пашыранасць дзеяслоўных словазлучэнняў
замест асобных дзеясловаў; выкарыстанне простых двухсастаўных сказаў з прамым
парадкам слоў; ужыванне складаназлучаных і складаназалежных сказаў для
адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін; шырокае выкарыстанне
безасабовых і інфінітыўных сказаў са значэннем загаду, прадпісання,
неабходнасці.
|
Стыль
|
Мастацкі (кніжны стыль)
|
|
Сфера
выкарыстання
|
Духоўная
сфера жыцця грамадства
|
|
Функцыя
стылю
|
Камунікатыўная
функцыя – перадача пэўнага зместу; эстэтычная функцыя – уздзеянне на чытача
праз мастацкія вобразы
|
|
Жанры
|
пісьмовая
форма
|
У паэзіі –
паэма, балада, верш, санет, актава, трыялет;
у
мастацкай прозе – аповесць, апавяданне, раман;
у
драматургіі – п’еса, камедыя, трагедыя.
|
вусная форма
|
Пастаноўкі
ў тэатрах, мастацкія фільмы
|
|
Стылёвыя
адзнакі
|
на
сэнсава- камуніка- тыўным
узроўні
|
Спалучэнне
элементаў усіх стыляў;
многагалоссе
(спалучэнне
мовы аўтара і мовы персанажаў)
|
на
лексіка- фразеала- гічным
узроўні
|
Лексіка
ўсіх стыляў, паэтычныя і народна-паэтычныя словы; вобразнасць,
эмацыянапьнасць, экспрэсіўнасць (шырокае выкарыстанне
сінтаксічна-стылістычных фігур, да якіх адносяцца анафара, эпіфара, ашытэза,
аксюмарон і інш.); наяўнасць вобразных моўна-выяўленчых сродкаў, да якіх
адносяцца тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота,
увасабленне, адухаўленне), прыказкі, прымаўкі, пісьменніцкія неалагізмы і
аказіяналізмы
|
|
на марфа-
лагічным узроўні
|
Спалучэнне
элементаў усіх стыляў
|
|
на сінтак-
січным
узроўні
|
Спалучэнне
элементаў усіх стыляў
|
Словазлучэнне
Не з’яўляюцца
словазлучэннямі:
1) няхай растуць, давайце друкаваць – формы
загаднага і ўмоўнага ладоў дзеяслова;
2) пяцьсот сорак другі – састаўны лічэбнік;
3) для таго каб – састаўны злучнік;
4) найбольш прыгожа, самы цёплы – формы
параўнання прыметніка і прыслоўя;
5) луг квяцісты, ідзе дождж – спалучэнне
дзейніка і выказніка;
6) поруч з домам – самастойнае слова са
службовым;
7) мароз і вецер – два самастойныя словы ,
звязаныя злучальнай сувяззю;
8) ускладненыя простыя дзеяслоўныя выказнікі –
пайду пагляджу, схадзі папытайся;
9) формы будучага часу дзеяслова – не
буду чытаць, будзем пісаць;
10) спалучэнне з адасобленымі членамі сказа –
свята, поўнае ўражанняў; ісці, абмінаючы глухія мясціны;
11) фразеалагізмы (яны не з’яўляюцца прадметам
сінтаксісу і вывучаюцца ў фразеалогіі) – сядзець склаўшы рукі,
лебядзіная песня, ахілесава пята, зорка першай велічыні.
Тэст па тэме
“Словазлучэнне”
1. Адзначце сцвярджэнні, які адпавядаюць паняццю
“словазлучэнне”:
а) два ці болей слоў, якія стаяць побач;
б) два ці болей слоў, якія адносяцца да адной часціны
мовы;
в) два ці болей слоў, звязаных граматычна;
г) два ці болей слоў, звязаных па сэнсе і граматычна.
2. Што з пералічанага ніжэй не адносіцца да
словазлучэнняў?
а) спалучэнне дзейніка і выказніка;
б) спалучэнне аднародных членаў сказа;
в) склонавая форма назоўніка і прыназоўніка;
г) спалучэнне двух слоў, звязаных па сэнсе і
граматычна;
д) складаная форма ступені параўнання прыметніка;
е) складаная форма ступені параўнання прыслоўя;
3. Завяршыце пералік часцін мовы, якія могуць ужывацца
ў ролі залежных слоў пры прымыканні: дзеяслоў
неазначальнай формы,…
4. Падкрэсліце словазлучэнні:
а) добрая вестка; ё) дабро і зло;
б) каля дуба; ж) паўтараць бясконца;
в) кроплі дажджу; з) няхай прыедзе;
г) нізка над лесам; і) д) будзем думаць;
к) на працягу дня; к) трава скошана
е) сорак пяць;
5. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам
беларускай мовы:
а) выбачайце мне; д) два летніх дні;
б) дзякаваць брата; е) за пяць кіламетраў ад дома;
в) дзякаваць брату; ё) два летнія дні;
г) у пяці кіламетрах ад дома; ж) выбачайце мяне.
6. Закончыце азначэнні:
а) дапасаванне – гэта спосаб падпарадкавальнай сувязі,
пры якім….;
б) кіраванне -- гэта спосаб падпарадкавальнай сувязі,
пры якім….;
в) прымыканне --- гэта спосаб падпарадкавальнай
сувязі, пры якім….;
7. Якія словазлучэнні адпавядаюць схеме: залежнае
слова+ галоўнае слова?
а) большасць вучняў; д) крыху павесялець;
б) велічынёю з яблык; е) радавацца вясне;
в) сестрына кніга; ё) рана пасаджаны.
г) дарога за лесам;
8. Знайдзіце памылкі ва ўказанні спосабу сувязі слоў у
словазлучэннях:
а) крыўда на сябра (дапасаванне);
б) пакрыўдзіць сябра (кіраванне);
в) напісаць выразна (прымыканне);
г) напісаць выраз (кіраванне);
д) пакрыўджаны сябар (дапасаванне);
е) выразнае напісанне (прымыканне).
9. Адзначце словазлучэнні з сувяззю
кіравання:
а) верыць у лепшае; д) працаваць не
стамляючыся;
б) вучыцца лепш; е) уверх па цячэнні;
в) вырабіць з бярозы; ё) зроблены вучнямі.
г) менш за месяц;
10. Запішыце з дадзенымі словамі па тры
словазлучэнні з рознымі спосабамі сувязі, укажыце від сувязі: 1в. боршч, 2в.
стомлены, 3в. вільготны.
Комментариев нет:
Отправить комментарий